Ўінстан Чэрчыль
брытанскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, вайсковец, пісьменьнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўінстан Чэрчыль (па-ангельску: Winston Churchill; поўнасьцю — сэр Ўінстан Леанард Спэнсэр Чэрчыль па-ангельску: Sir Winston Leonard Spenser-Churchill, 30 лістапада 1874, Блэнгэйм — 24 студзеня 1965, Лёндан) — брытанскі палітык кансэрватыўнай партыі й дзяржаўны дзяяч вядомы сваім кіраўніцтвам Вялікабрытаніі падчас Другой сусьветнай вайны. Ён па праве лічыцца адным з найвялікшых ваенных лідэраў стагодзьдзя, служыў у якасьці прэм’ер-міністра двойчы ў 1940—1945 і 1951—1955 гадох. Шляхціч, дзяржаўны дзяяч і аратар, Чэрчыль быў афіцэрам брытанскай арміі, гісторыкам, пісьменьнікам і мастаком. Ён адзіны брытанскі прэм’ер-міністар, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры, і першы чалавек, які быў ганаровым грамадзянінам Злучаных Штатаў.
Ўінстан Чэрчыль | |
прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі | |
---|---|
10 траўня 1940 — 27 ліпеня 1945 | |
Папярэднік: | Нэвіл Чэмбэрлен |
Наступнік: | Клемэнт Этлі |
прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі | |
26 кастрычніка 1951 — 7 красавіка 1955 | |
Папярэднік: | Клемэнт Этлі |
Наступнік: | Энтані Ідэн |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 лістапада 1874 Блэнгэйм |
Памёр: |
24 студзеня 1965 (90 гадоў) Лёндан |
Партыя: |
Кансэрватыўная партыя (1904-1925 — Лібэральная партыя) |
Сужэнец: | Клемэнтына Чэрчыль |
Дзеці: | Дыяна Чэрчыль[d][1][2], Рэндальф Чэрчыль[d][1][2], Сара Чэрчыль[d][1][2], Марыголд Франсэс Чэрчыль[d][1][2] і Мэры Соўмс[d][2][1] |
Бацька: | Рэндольф Генры Чэрчыль[d][1] |
Маці: | Джэні Чэрчыль[d][1] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры |
Чэрчыль нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і герцагаў Мальбара. Ягоны бацька, лорд Рэндальф Чэрчыль, быў харызматычны палітыкам, які служыў у якасьці міністра фінансаў, ягоная маці, Джэні Джэром, па нацыянальнасьці зьяўлялася амэрыканкай. Будучы маладым афіцэрам, ён удзельнічаў у вайсковых канфліктах у Брытанскай Індыі, Судане й Другой англа-бурскай вайне. Ён атрымаў вядомасьць у якасьці ваеннага карэспандэнта й праз кнігі, якія ён пісаў пра свае кампаніі.
Прысьвяціўшы каля пяцідзесяці гадоў палітыцы, ён займаў шматлікія палітычныя й міністэрскія пасады. Да Першай сусьветнай вайны ён служыў у якасьці прэзыдэнта Савета гандлю, унутраных справаў і першага лорда Адміралцейства. У час вайны ён працягваў знаходзіцца на пасадзе першага лорда Адміралцейства да катастрафічнай кампаніі ў Галіполі, якую ён спансаваў, і якая сталася прычынай ягонага звальненьня з урада. Затым ён некаторы час служыў на Заходнім фронце, камандуючы 6-м батальёнам Каралеўскіх шатляндзкіх стралкоў. Ён вярнуўся ўва ўрад у якасьці міністра боепрыпасаў, дзяржаўнага сакратара па пытаньнях вайны і дзяржаўнага сакратара па паветры. Пасьля вайны Чэрчыль служыў міністрам фінансаў у кансэрватыўным урадзе ў 1924—1929 гадох, якое вярнула фунт стэрлінгаў у 1925 годзе да залатога стандарту, які існаваў у даваенны парытэт, і што ў значнай ступені разглядаецца як стварэньне дэфляцыйнага ціску на эканоміку Вялікабрытаніі.
Знаходзячыся па-за палітыкай у 1930-х гадох, Чэрчыль ўзначаліў рух за папярэджаньне аб небясьпецы, якая сыходзіць ад Гітлера, а таксама ачоліў барацьбу за пераўзбраеньне. З пачаткам Другой сусьветнай вайны, ён быў зноў прызначаны першым лордам Адміралцейства. Пасьля адстаўкі Нэвіла Чэмбэрлена 10 траўня 1940 году, Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам. Ягоная цьвёрдая пазыцыя на конт адмовы ад паразы, здачы ці кампрамісу дапамаглі натхніць брытанскі супраціў, асабліва ў цяжкія першыя дні вайны, калі Ангельшчына стаяла амаль адна ў актыўнай апазыцыі да Гітлера. Чэрчыль быў асабліва вядомы сваімі прамовамі й радыёперадачамі, якія дапамаглі натхніць брытанцаў. Ён заставаўся на пасадзе прэм’ер-міністра да поўнай перамогі над нацысцкай Нямеччынай.
Пасьля паразы кансэрватараў у выбарах 1945 году Ўінстан Чэрчыль стаў лідэрам апазыцыі. У 1951 годзе ён зноў стаў прэм’ер-міністрам, да выхаду на пэнсію ў 1955 годзе. Пасьля сьмерці Лізавета II даравала Чэрчылю дзяржаўнае пахаваньне, якое сабрала шмат народу[3]. Чэрчыль названы найвялікшым брытанцам усіх часоў у 2002 годзе ў часе апытаньня, ён разглядаецца як найбольш уплывовая асоба ў брытанскай гісторыі.