кіпрскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
АПОЭЛ (па-грэцку: ΑΠΟΕΛ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1926 годзе. 29-разовы чэмпіён Кіпру, 21-разовы ўладальнік Кубка Кіпру, 14-разовы ўладальнік Супэркубка Кіпру. АПОЭЛ ёсьць часткай мультыспартовага аб’яднаньня, заснаванага ў 1926 годзе, і ўтрымлівае аддзелы некалькіх відаў спорту, як то футбол, баскетбол, валейбол, футзал, настольны тэніс, боўлінг, роварны спорт, стральба з лука, плаваньне і воднае пола.
АПОЭЛ | |
Поўная назва | Aθλητικός Ποδοσφαιρικός Όμιλος Eλλήνων Λευκωσίας |
---|---|
Заснаваны | 8 лістапада 1926 |
Горад | Нікасія, Кіпр |
Стадыён |
ГСП Умяшчальнасьць: 22 859 |
Прэзыдэнт | Продрамас Пэтрыдэс[d][1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першы дывізіён |
· 2023—2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Найвялікшым дасягненьнем АПОЭЛа ў эўрапейскіх спаборніцтвах ёсьць выступ у Лізе чэмпіёнаў сэзону 2011—2012 гадоў, калі клюб праз кваліфікацыю трапіў у групавы этап, выступаючы ў адной групе з «Порту», данецкім «Шахтарам» і расейскім «Зэнітам». Нечакана, АПОЭЛ узначаліў групу і нават выбіў у 1/8 фіналу францускі «Ліён», але саступіў у 1/4 фіналу гішпанскаму «Рэалу»[3]. Акрамя таго, былі даволі пасьпяховыя сэзоны ў наступным як у Лізе чэмпіёнаў, гэтак і ў Лізе Эўропы. У сэзоне 2016—2017 гадоў дружына ўзначаліла табліцу групы Лігі Эўропы, апярэдзіўшы грэцкі «Алімпіякос», швайцарскі «Янг Бойз» і казаскую «Астану». У 1/8 фіналу кіпрскія футбалісты выгулялі ў гішпанскага «Атлетыка», але выбылі з турніру ў наступным раўндзе, саступіўшы бэльгійскаму «Андэрлехту»[4][5]. АПОЭЛ ёсьць адзіным кіпрскім клюбам, які калі-небудзь дасягаў групавога этапу абодвух буйных спаборніцтваў УЭФА. У сэзоне 2016—2017 сярэдняя наведвальнасьць матчаў дружыны складала 7126 чалавек на хатнім матчах, а найвышэйшая наведвальнасьць у сэзоне скалала 15 462 чалавекі на адным матчы.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.