АЭС Мохаўцы
атамная электрастанцыя ў Славаччыне / From Wikipedia, the free encyclopedia
АЭС Мохаўцы — атамная электрастанцыя ў Славаччыне.
АЭС Мохаўцы | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Славаччына, Нітранскі край, Левіцэ |
Пачатак будаўніцтва | 1983 |
Пачатак эксплюатацыі | 9 чэрвеня 1998 |
Эксплюатуючая арганізацыя | АТ «Славацкія электрастанцыі» |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 4 |
Будуецца энэргаблёкаў | 2 |
Тып рэактараў | ВВЭР-440 |
Генэруючая магутнасьць | 940 МВт |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 48°15′38″ пн. ш. 18°27′32″ у. д. |
АЭС Мохаўцы | |
Станцыя знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад гораду Левіцы. Цяперашняя магутнасьць АЭС Мохаўцы пакрывае каля 20% электраэнэргіі, што спажываецца ў Славаччыне[1].
Пачатак будаўніцтва першай чаргі станцыі з рэактарамі ВВЭР-440 магутнасьцю 470 МВт быў пакладзены ў кастрычніку 1983 году. У сакавіку 1993 году будаўніцтва было афіцыйна прыпынена, аднак ужо сакавіку 1996 году зноў адноўлена. Цяпер працуюць два рэактары ВВЭР-440 першай чаргі.
Будаўніцтва другой чаргі з аналягічнымі рэактарамі стартавала ў студзені 1987 году. У сакавіку 1993 году будаўніцтва было прыпынена, пастанова пра працяг будаўніцтва было прынятая ў чэрвені 2009 году. Супраць гэтага пратэставала Аўстрыя, якая зьяўляецца праціўнікам будаўніцтва АЭС. Меркаваныя тэрміны завяршэньня праектаў — травень 2017[2] для 3-га энэргаблёку і чэрвень 2018 для 4-га энэргаблёку.