Авіцэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна (па-пэрсыдзку: ابو علی حسین بن عبدالله بن سینا — abu ali hossein ebn-e abdâllah ebn-e sinâ), Ібн Сіна (па-пэрсыдзку: بن سینا — ebn-e sinâ — адсюль «Авіцэна»; 16 жніўня 980, Афшані паблізу Бухары — 18 чэрвеня 1037, Гамадан) — пэрсыдзкі філёзаф, лекар, прыродазнавец, паэт, прадстаўнік усходняга арыстотэлізму.
Ібн Сіна Авіцэна | |
ابن سینا | |
Імя пры нараджэньні | Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 жніўня 980 |
Месца нараджэньня | Афшані паблізу Бухары |
Дата сьмерці | 18 чэрвеня 1037 (56 гадоў) |
Месца сьмерці | Гамадан, Пэрсія |
Кірунак | Усходні арыстотэлізм |
Асноўныя зацікаўленасьці | мэдыцына, філязофія, ісламская тэалёгія, фізыка, астраномія, хімія, геалёгія, лёгіка, палеанталёгія, паэзія |
Значныя ідэі | Канон мэдычнай навукі[d], Кніга лекаваньня[d] і Al-isharat wa al-tanbihat[d] |
Аказалі ўплыў | Аль-Біруні, Плятын[d], Мухамад, Гален, Арыстотэль, Гіпакрат, Ібн Зугр[d], Васіл ібн Ата[d], Абу Зайд аль-Бальхі[d], Аль-Кіндзі[d], Абу Бакр Мугамад Ар-Разі[d] і Аль-Фарабі[1][2] |
Вучні | Bahmanyār[d] |
Авіцэна вывучаў мэдыцыну ў іншага пэрсыдзкага лекара Каш’яра. Ён напісаў амаль 450 трактатаў па шырокаму колу пытаньняў, зь якіх каля 240 дайшлі да нас. У прыватнасьці, 150 зь ягоных захаваўшыхся трактатаў засяроджваюцца на філязофіі і 40 зь іх — на мэдыцыне[3]. Ягоныя самыя вядомыя працы «Кніга лекаваньня», вялізарная філязофская й навуковая энцыкляпэдыя, і «Канон мэдычнай навукі», які выкладваўся ў сярэднявечных унівэрсытэтах у якасьці стандартнага курсу[4], у прыватнасьці, ён быў выкарыстаны ў якасьці падручніка ўва ўнівэрсытэтах Манпэлье й Лёвэна ў XVII стагодзьдзі. Канон Авіцэны забясьпечваў поўную сыстэму ведаў па мэдыцыне ў адпаведнасьці з прынцыпамі Галена й Гіпакрата.
Ён таксама быў астраномам, хімікам, геолягам, хафізам, псыхолягам, тэолягам, лёгікам, палеантолягам, матэматыкам, фізыкам і паэтам[5]. Ён лічыцца самым вядомым і ўплывовым прадстаўніком ісламскага залатога веку[6].