Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйны падзел Польшчы трохузроўневы: краіна падзяляецца на ваяводзтвы (польск. województwo), ваяводзтвы — на паветы (польск. powiat), паветы — на гміны (польск. gmina).
У 1999 годзе ўведзены новы адміністрацыйны падзел. Цяпер у Польшчы 16 ваяводзтваў, 379 паветаў (65 гарадзкіх + 314 сельскіх), і 2478 гмінаў (307 гарадзкіх + 582 сельска-гарадзкіх + 1589 сельскіх). Папярэдняя адміністрацыйная рэформа была праведзеная 1 чэрвеня 1975 году, тады краіна падзялялася на ваяводзтвы (49) і гміны.
У 1946 годзе адбыўся першы пасьляваенны адміністрыцыйны падзел, узьнікла 14 ваяводзтваў і 2 вялікія гарады (як самастойныя адзінкі): Варшава — сталіца дзяржавы, і Лодзь. Ваяводзтвы падзяляліся на 299 паветаў, у тым ліку 29 гарадзкіх. Паветы падзяляліся на гміны, які было болей за 3000.
Найбуйнейшым стала Познанскае ваяводзтва — 39,2 тыс. км², а самым малым — Гданьскае — 10,7 тыс. км².
Болей за ўсё жыхароў налічвала Сылескае (Шлёнскае) — 2,823 млн чал., а менш за ўсё — Ольштынскае — 352 тыс. чал.
У 1950 годзе ўзьнікла 3 новыя ваяводзтвы з цэнтрамі ў Кашаліне, Зялёнай Гуры і Аполе. Гэты адміністрацыйны падзел захаваўся парктычна безь зьмяненьняў да 31 траўня 1975 году.
З 1 чэрвеня 1975 году ліквідаваліся паветы і адміністрацыйная структура зьмянялася з трохступеньчатай на двухступеньчатую. Было створана 49 ваяводзтваў, у тым ліку 3 у аглямэрацыях: у Варшаве, Лодзі і Кракаве. Мінімальнымі адміністрацыйнымі адзінкамі сталі 2345 гмінаў і 814 гарадоў, і нават асобныя раёны некаторых буйных гарадоў.
З 1 студзеня 1999 году ўступіў у сілу новы трохступеньчаты адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які абапіраецца на ваяводзтва, паветы і гміны.
На канец сьнежня 1999 году ў Польшчы пражывала каля 38 млн 654 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складала 124 чалавекі на 1 км².