Альбрэхт Дурэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́льбрэхт Ду́рэр (па-нямецку: Albrecht Dürer, 21 траўня 1471, Нюрнбэрг — 6 красавіка 1528, там жа) — нямецкі мастак і графік, тэарэтык мастацтва, лічыцца найвыбітнейшым мастаком эпохі нямецкага Рэнэсансу. Нарадзіўшыся ў Нюрнбэргу, Дурэр здабыў добрую рэпутацыю і ўплыў ва ўсёй Эўропе яшчэ да свайго 30-годзьдзя, дзякуючы якасным гравюрам на дрэве. Мастак кантактаваў з выбітнымі італьянскімі мастакамі свайго часу, у тым ліку з Рафаэлем, Джаваньні Бэліні і Леанарда да Вінчы. З 1512 году апекаваўся імпэратарам Максімілянам I. Вялікі аб’ём работаў Дурэра ўключаюць гравюры, пераважную тэхніку ў ягоных пазьнейшых творах, алтарныя выявы, партрэты і аўтапартрэты, акварэльныя творы і кнігі. Сэрыя працаў дрэварытаў ёсьць больш гатычнымі за ўсе астатнія ягоныя творы. Самымі вядомымі Дурэравымі гравюрамі ёсьць «Рыцар, сьмерць і д’ябал» (1513), «Сьвяты Геранім у кельлі» (1514) і «Мэлянхолія» (1514). Улучэньне Дурэрам клясычных матываў у паўночнае мастацтва, дзякуючы веданьню працаў італьянскіх мастакоў і напрацовак нямецкіх гуманістаў, замацавала ягоную рэпутацыю адной з найважнейшых фігураў Паўночнага Адраджэньня. Усё гэта падмацоўваецца ягонымі тэарэтычнымі трактатамі, якія ўключаюць прынцыпы матэматыкі, пэрспэктываў і ідэальных прапорцыяў.
Альбрэхт Дурэр | |
Дата нараджэньня | 21 траўня 1471[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 красавіка 1528[1][7][2][…] (56 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр, мастак-гравэр, матэматык, ілюмінатар рукапісаў, гравэр па медзі, тэарэтык мастацтва, малявальнік, ілюстратар, экслібрысіст |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | партрэт, рэлігійны жывапіс[d][6], алегорыя[d][6], гістарычны жывапіс[6], міталягічнае малярства[d][6], жанравае малярства[d][6], аўтапартрэт[d][6], анімалістычнае малярства[d][6] і пэйзаж[6] |
Плынь | нямецкае Адраджэньне[d][8] |
Пад уплывам | Міхаэль Вольгемут[d][9] і Якапа дэ Барбары[d][10] |