From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада[1] 1686[2], Вільня) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Астафея Катовіча.
23-і біскуп Віленскі | |
---|---|
9 красавіка 1685 — 30 лістапада 1686 | |
Папярэднік | Мікалай Стафан Пац |
Наступнік | Канстанты Казімер Бжастоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1622 |
Памёр | 30 лістапада 1686 Вільня |
Род | Катовічы |
Бацькі | Ян Катовіч |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
У 1644 годзе атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Віленскі ўнівэрсытэт) тытул магістра філязофіі, пасьля вывучаў тэалёгію й кананічнае права. Пасьля прыняцьця капланскіх пасьвячэньняў у 1652 годзе — канонік смаленскі. Ад 1652 году студэнт Падуанскага ўнівэрсытэту. У 1657 годзе стаў віленскім канонікам, у 1661 годзе — схалястыкам(pl), выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансысторыі й аўдытара біскупскае курыі. Сакратар каралеўскі й рэгент вялікае канцылярыі ВКЛ у 1664—1672 гадах.
У 1658 годзе пасол Рэчы Паспалітай да расейскага ваяводы Юр’я Далгарукава. У 1671 годзе сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага(ru). Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 году каралём на смаленскага біскупа. У 1679 годзе стаў сябрам Скарбовага Трыбуналу Літоўскага.
У 1684 годзе атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасьля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасьня 1685 году кананічна ўзначаліў дыяцэзію[2]. Правёў сынод. У 1685 годзе заснаваў Віленскі кляштар місіянэраў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.