Алімпіякос Пірэй
грэцкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Алімпіякос» (па-грэцку: Ολυμπιακός) — грэцкі футбольны клюб з гораду Пірэю. Заснаваны ў 1925 годзе. 47-разовы чэмпіён Грэцыі, 28-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі, а таксама пераможца Лігі канфэрэнцыяў (2024). «Алімпіякос» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у гісторыі грэцкага футболу, а таксама ёсьць адной з чатырох камандаў, якія ніколі не выляталі зь першага дывізіёну. У эўрапейскіх спаборніцтвах клюб двойчы дасягаў фіналу, у Лізе чэмпіёнаў сэзону 1998—1999 гадоў і Кубка кубкаў сэзону 1992—1993 гадоў. «Алімпіякос» таксама зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў.
Алімпіякос Пірэй | |
Поўная назва | па-грэцку: Ολυμπιακός Σύνδεσμος Φιλάθλων Πειραιώς Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία |
---|---|
Заснаваны | 10 сакавіка 1925 |
Горад | Пірэй, Грэцыя |
Стадыён |
Караіскакіс Умяшчальнасьць: 32 115 |
Прэзыдэнт | Эвангеляс Марынакіс[d] |
Кіраўнік | Эвангеляс Марынакіс[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2022—2023 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы olympiacos.org (грэцк.) (анг.) (гішп.) (фр.) |
Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» зьяўляецца самым папулярным грэцкім клюбам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клюб мае доўгую й даўнюю канкурэнцыю з клюбам «Панатынаікос», зь якімі яны аспрэчваюць дэрбі зьвечных ворагаў.