![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/Allied_army_positions_on_10_May_1945.png/640px-Allied_army_positions_on_10_May_1945.png&w=640&q=50)
Апэрацыя Неймавернае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апэра́цыя «Неймаве́рнае» (па-ангельску: Operation Unthinkable) — брытанскі плян нападу на Савецкі Саюз. Распрацаваны Генэральным штабам Брытанскіх узброеных сілаў напрыканцы вайсковых дзеяньняў ў Эўропе на замову прэм’ер-міністра Ўінстана Чэрчыля.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/Ww2_allied_axis_1945_sep.png/640px-Ww2_allied_axis_1945_sep.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/Allied_army_positions_on_10_May_1945.png/640px-Allied_army_positions_on_10_May_1945.png)
Вайсковая кампанія мусіла першапачаткова насіць сухапутны характар і разгортвацца ў Паўночна-Ўсходняй Эўропе. Плянаванай датай разглядаўся дзень 1 ліпеня 1945 року. У апэрацыі меркавалася задзейнічаць 47 ангельскіх і амэрыканскіх дывізіяў. Разглядалася нават магчымасьць удзелу 10−12 нямецкіх дывізіяў, узброеных брытанцамі і амэрыканцамі[1], а таксама польскіх фармаваньняў.
Пачатак апэрацыі быў адкладзены пасьля нэгатыўнае ацэнкі верагоднасьці пасьпяховых вайсковых дзеяньняў, а таксама з прычыны зацікаўленасьці ЗША ў далучэньні Савецкага Саюзу да вайсковых дзеяньняў супраць Японіі.
Пасьля сыходу ў адстаўку ўраду Чэрчыля распрацоўку пляна працягнуў лейбарысцкі ўрад на чале з Клемэнтам Этлі, далучыўшы да гэтага ЗША і Канаду. У рэшце рэшта ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што хаўрусьнікі ня здолеюць спыніць наступ Чырвонай Арміі ў Эўропе, і плян апэрацыі быў накіраваны ў сховішча. Наступныя пляны вайны супраць СССР распрацоўваліся ўжо на ўзроўні НАТО.