![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/2010-10-09_Arlbergtunnel.jpg/640px-2010-10-09_Arlbergtunnel.jpg&w=640&q=50)
Арльбэрскі тунэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арльбэрскі тунэль (па-нямецку: Arlbergtunnel) — тунэль у заходняй Аўстрыі, ва Ўсходніх Альпах, на вышыні каля 1300 мэтраў над узроўнем мора. Зьяўляецца цэнтральнай часткай Арльбэрскай чыгункі. Даўжыня тунэлю складае 10 240 мэтраў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/2010-10-09_Arlbergtunnel.jpg/640px-2010-10-09_Arlbergtunnel.jpg)
Праз Арльбэрскі тунэль праходзіць трансальпійская электрыфікаваная чыгунка Інсбрук — Блюдэнц. Пабудаваны ў 1880—1883 гадох, рух праз тунэль быў адкрыты ў 1884 годзе.