Арсэнал Лёндан
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Арсэна́л» (па-ангельску: Arsenal Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, разьмяшчаецца на поўначы Лёндану. Выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе і зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў Ангельшчыны. «Арсэнал» 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, 14 разоў здабываў Кубак Ангельшчыны. З штогадовым прыбыткам у памеры 340,3 млн фунтаў стэрлінгаў у сэзоне 2019—2020 гадоў[1] «Арсэнал» быў ацэнены на суму 2,68 мільярдаў даляраў ЗША, што робіць яго восьмым самым каштоўным клюбам у сьвеце[2]. Дэвізам клюбу ёсьць выраз «Перамога праз гармонію».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Арсэнал (неадназначнасьць).
Арсэнал | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Arsenal Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1886 | |||||
Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Эмірэйтс Умяшчальнасьць: 59 867 | |||||
Прэзыдэнт | Стэн Кронке[d] | |||||
Кіраўнік | Kroenke Sports & Entertainment[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 2 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы arsenal.com (анг.) |
Клюб быў заснаваны супрацоўнікамі арсэналу Ўулвічу ў 1886 годзе пад назовам «Даял Сквэр». У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Гайбэры» ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Гайбэры» быў хатняй арэнай «Арсэналу» да жніўня 2006 году, калі клюбам быў дабудаваны новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».
Самым доўгатэрміновым і самым пасьпяховым трэнэрам у гісторыі клюбу стаў Арсэн Вэнгер. Зь ім «Арсэнал» заваяваў 7 Кубкаў Ангельшчыны (рэкорд краіны) і ўсталяваў рэкордную бяспройгрышную сэрыю з 49 матчаў[3].