Арыса (па-ангельску: Orissa) — штат на ўсходзе Індыі на ўзьбярэжжы Бэнгальскага заліва. Займае 9-е месца сярод штатаў па плошчы (155 820 км²) і 11-е паводле насельніцтва (36,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Бубанешвар.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Арыса
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус штат Індыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Бгубанэшвар[d]
Дата ўтварэньня 1 красавіка 1936
Кіраўнік Навін Патнаік[d][1]
Афіцыйныя мовы арыя[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 155 707 км²
Месцазнаходжаньне
Thumb
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 IN-OD
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Закрыць

Геаграфія

Нутраныя раёны штата гарыстыя, слаба заселеныя. Прыбярэжная зона і дэльта ракі Махандзі вылучаюцца ўрадлівай глебай. Вільготны даждлівы клімат дазваляе зьбіраць два ўраджаі ў год. Частыя моцныя цыклоны.

Эканоміка

Вялікія залежы мінэральнай сыравіны. Здабыча карысных выкапняў, выплаўка сталі, алюміну. Адносна разьвітая прамысловая і транспартная інфраструктура. Штат — адзін з цэнтраў інфармацыйнай індустрыі Індыі.

Насельніцтва

Пераважная большасьць насельніцтва спавядае індуізм (больш за 95%), ёсьць хрысьціяне і мусульмане (па 2%).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.