Арэгон
штат ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арэгон (па-ангельску: Оregon) — гарысты штат на паўночным захадзе ЗША, адзін з так званых Ціхаакіянскіх штатаў. Насельніцтва 4 093 465 чалавек (28-е месца сярод штатаў; зьвесткі 2016 году). Сталіца — Сэйлэм, разьмешчаны на паўночным захадзе штату. Найбуйнейшы горад — Портлэнд. Іншыя буйныя гарады — Юджын, Грэшам, Бівэртан, Мэдфорд, Карваліс. Лічыцца, што назва «Арэгон» паходзіць з мовы карэнных амэрыканцаў.
Quick Facts Мянушка, Сталіца ...
Арэгон | |||||
| |||||
Мянушка | Бабровы штат | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Сэйлэм | ||||
Найбуйнейшы горад | Портлэнд | ||||
Плошча | |||||
9-я па ЗША | |||||
- агулам | 254 800 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
27-е па ЗША | |||||
- агулам (2010) | 3 831 074 | ||||
Дата заснаваньня | 14 лютага 1859 (33-ы) | ||||
Губэрнатар | Кейт Браўн | ||||
Часавы пас |
PST (UTC-8) Горны час (UTC-7) | ||||
Скарачэньні | US-OR | ||||
Афіцыйная старонка |
Close
Афіцыйная мянушка — «Бабровы штат» (Beaver State).
На поўначы Арэгон мяжуе з штатам Вашынгтон, на ўсходзе — з Айдага, на поўдні — з Нэвадай і Каліфорніяй. На захадзе Арэгон абмываецца водамі Ціхага акіяна.
Найбуйнешыя рэкі — Калумбія, Снэйк, Ўіламэт, Рог (у паўднёва-заходнім Арэгоне).