From Wikipedia, the free encyclopedia
Атэна (па-грэцку: Ἀθηνᾶ) — у старажытнагрэцкай міталёгіі — багіня справядлівай вайны і мудрасьці, адна з найбольш ушанаваных багінь Старажытнай Грэцыі. Акрамя таго, багіня ведаў, мастацтваў і рамёстваў; ваяўніца, заступніца гарадоў і дзяржаваў, навук і рамёстваў, розуму, спрыту, вынаходлівасьці. Дачка акіяніды Мэтыды і Зэўса.
Атэна | |
Атэна | |
багіня мудрасьці і ведаў | |
Бацька | Зэўс |
---|---|
Маці | Мэтыда |
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі | Мінэрва |
Перад нараджэньнем Атэны, яе бацька Зэўс даведаўся ад мойр, што чакае яго лёс Крона, бацькі свайго, ад сына, якога народзіць яму Мэтыда. Спужаўшыся такой будучыні, гаспадар Алімпу не стаў чакаць зьяўленьня ракавога дзіця, і ўсыпіўшы сваю жонку Мэтыду паглынуў яе. Праз некаторы час Зэўс адчуў нясьцерпную боль ў галаве і папрасіў Гефэста аб дапамозе, каб той разьбіў яму галаву. Узмахнуўшы тапаром асілак раскалоў грымотніку чэрап, і адтуль выйшла багіня Атэна ў бліскучым шлеме, у руках яна трымала вострую дзіду і крэпкі шчыт. Усе багі Алімпа былі захоплены такім незвычайным зьяўленьнем.
Атэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.