Аўгсбурскае вызнаньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгсбурскае вызнаньне (па-лацінску: Confessio Augustana) — асноўны дакумэнт вызнаньня веры лютэранскай царквы й адзін з самых важных дакумэнтаў лютэранскай Рэфармацыі. Аўгсбурскае вызнаньне напісана нямецкай й лацінскай мовамі й было прадстаўлена шэрагу нямецкіх кіраўнікоў і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу 25 чэрвеня 1530 году. Тэкст вызнаньня належыць пратэстанцкаму дзеячу Філіпу Мэлянхтону, які быў зацьверджаны Мартынам Лютэрам. Чыньнікам напісаньня вызнаньня ёсьць заклік імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Карла V да тлумачэньня Лютэрам і ягонымі паплечнікамі сваіх рэлігійных перакананьняў у спробе аднавіць рэлігійнае й палітычнае адзінства ў імпэрыі, дзеля падтрымкі абараноздольнасьці супраць турэцкага ўварваньня. Вызнаньне зьяўляецца чацьвёртым дакумэнтам, які зьмяшчаецца ў кнізе Згоды.