From Wikipedia, the free encyclopedia
Аніцыюс Манліюс Таркват Сэвэрын Баэтыюс (па-лацінску: Anicius Manlius Torquatus Severinus Boëthius; каля 480, Рым — 524/525, Павія) — філёзаф, пісьменьнік і палітык са знатнай рымскай сям’і, аўтар кніг па матэматыцы й музыцы, багаслоўскіх трактатаў (у тым ліку супраць арыянства й нэстарыянства). Радца гоцкага караля-арыяніна Тэадорыха Вялікага. Быў пакараны сьмерцю на загад Тэадорыха паводле падазрэньня ў змове на карысьць імпэратара Усходняй Рымскай Імпэрыі. У чаканьні сьмерці напісаў свой найзначнейшы твор, «Суцяшэньне філязофіяй». У Сярэднявеччы творы Баэтыюса былі надзвычай папулярнымі й уплывовымі.
У 1883 годзе Каталіцкі Касьцёл прылічыў Баэтыюса да ліку сьвятых, ягоная памяць — 23 кастрычніка. Яго традыцыйна ўшаноўваюць у Павіі й у касьцёле Санта-Марыя-ін-Портыка ў Рыме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.