Белскае ваяводзтва
ваяводзтва Польскага Каралеўства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белскае ваяводзтва — адзінка тэрытарыяльная ў Кароне Каралеўства Польскага, Рэчы Паспалітай, існавала 1462—1793 гадах, частка малапольскай правінцыі. Ахоплівала тэрыторыю плошчай каля 9000 км², у яго склад уваходзіла 5 паветаў: белскі, грабавецкі, гарадзельскі, лубачоўскі і бускі. Рэзыдэнцыя ваяводзтва месьцілася ў Белзу.
Белскае ваяводзтва | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Белз |
Дата ўтварэньня | 1462 |
Дата скасаваньня | 1793 |
Ваяводы | Ваяводы люблінскія |
Кашталяны | Кашталяны люблінскія |
Насельніцтва (1790[1]) | 5934 |
Плошча | каля 9000 км² |
Час існаваньня | 1462—1793 |
Месцазнаходжаньне Белскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ваяводзтва было створанае каралём Казімерам IV Ягелончыкам у 1462 г. пасьля далучэньня белскай зямлі да кароны польскай[2]. Ваяводзтва Белскае мела двух асноўных сэнатараў, ваяводу і кашталяна белскага, а таксама двух сэнатараў, якімі былі кашталяны любачоўскі і бускі. Прававая сыстэма на аснове магдэбурскага права. Герб ваяводзтва ўяўляў сабою чырвоную тарчу, у полі якой срэбраны грыфон пад залатой каронай, які ўзьнімае пярэднія лапы ўверх. Белскае ваяводзтва было найменшым з малапольскіх ваяводзтваў з 483 вёскамі і 33 мястэчкамі ў XVII стагодзьдзі. Акрамя Буга, вялікіх рэк ваяводзтва ня мела[3].
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе амаль уся тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Аўстра-Вугорскай імпэрыі[3].
Ваяводзтва цалкам спыніла сваё існаваньне пасьля II падзелу Рэчы Паспалітай (23 лістапада 1793). Рэшткі белскага ваяводзтва пасьля нямога сойму 1793 былі ўключаныя ў склад новых ваяводзтваў: холмскага і ўладзімерскага[3].