Богуніцкая АЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Богуніцкая атамная электрастанцыя (славац. Atómové elektrárne Bohunice) — комплекс атамных электрастанцыяў, разьмешчаны за 2,5 км ад вёскі Яслаўскія Богуніцы, што ў Трнаўскім раёне, заходняй Славаччыне.
Богуніцкая атамная электрастанцыя | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Славаччына, Трнаўскі раён |
Пачатак эксплюатацыі | 1978 |
Заканчэньне эксплюатацыі | 31 сьнежня 2008 |
Эксплюатуючая арганізацыя | АТ «Славацкія электрастанцыі» |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 4 |
Тып рэактараў | ВВЭР-440 |
Генэруючая магутнасьць | 0 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 48°29′40″ пн. ш. 17°40′55″ у. д. |
Богуніцкая атамная электрастанцыя | |
Богуніцкая АЭС складаецца з двух станцыяў (V1 і V2), кожная зь якіх мае па два рэактары. Электрастанцыя была далучаная да нацыянальнай энэргасыстэмы паэтапна ў пэрыяд паміж 1978 і 1985 годам. Усе чатыры рэактары зьяўляюцца вода-вадзянымі рэактарамі мадэлі ВВЭР-440.
Штогадовая вытворчасьць электрычнасьці складае 12 000 ГВт. Падчас стварэньня сыстэмы цэнтралізаванага ацяпленьня Трнавы другая станцыя была пераўтвораная ў цеплаэлектрацэнтраль. Частка сыстэмы пачала працу ў 1987 годзе. У 1997 годзе пачалося будаўніцтва лініі ацяпленьня да Леапольдава і Глогаўца.
Існуе таксама яшчэ адзін ядзерны рэактар (A1), які таксама разьмешчаны на багуніцкай пляцоўцы. 22 лютага 1977 году на рэактары адбывалася замена паліва, падчас якой адбылася аварыя чацьвертага ўзроўню паводле шкалы INES. Цяпер адбываецца кансэрвацыя гэтага рэактару.