Браціслаўскі заапарк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брацісла́ўскі заапа́рк (па-славацку: Zoologická záhrada Bratislava) — заапарк у раёне Браціславы Карлава Вэс, разьмешчаны ў лесе на схілах Малых Карпатаў.
Quick Facts Разьмешчаны, Адчынены ...
Браціслаўскі заапарк | |
славац. Zoologická záhrada Bratislava | |
Белы леў з Браціслаўскага заапарка | |
Разьмешчаны | Браціслава, Славаччына |
---|---|
Адчынены | 9 траўня 1960 |
Плошча | 96 га |
Колькасьць жывёлаў | 1307 (2007 год) |
Колькасьць відаў | 152 (2007 год) |
Сяброўства | EAZA |
Каардынаты | 48°09′44″ пн. ш. 17°04′28″ у. д. |
Браціслаўскі заапарк | |
http://www.zoobratislava.sk/ |
Close
Першыя прапановы па стварэньні заапарка ў Браціславе датуюцца 1948 годам. У якасьці месцаў прапанаваліся Браціслаўскі лесапарк і Млынская даліна, якую і абралі, хоць спачатку там плянаваўся парк культуры[1]. Будаўніцтва заапарка пачалося ў 1959 годзе, а 9 траўня 1960 году адбылося афіцыйнае адкрыцьцё. Спачатку заапарк разьмяшчаўся на плошчы каля 9 га, сёньня плошча складае 96 га, якую ў 2006 годзе насялялі 1396 жывёлаў 174 відаў[2]. У 2006 годзе ў Браціслаўскім заапарку пабывала 203 тыс. наведвальнікаў[3].