Будэнброкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будэнброкі. Заняпад адной сям'і (па-нямецку: Buddenbrooks: Verfall einer Familie) — раман, напісаны Томасам Манам, распачаты ў кастрычніку 1896 і скончаны 18 ліпеня 1900 году. На прыкладзе чатырох пакаленьняў заможняга роду любэцкіх камэрсантаў аўтар паказаў заняпад нямецкага бюргерства[1]. Час дзеяньня рамана — з 1835 да 1877 — канца XIX стагодзьдзя . Па ўласным прызнаньні аўтара, стварэньне яго рамана падтрымлівала чытаньне твораў Льва Талстога[2].
Quick Facts Жанр:, Аўтар: ...
Будэнброкі | |
Buddenbrooks: Verfall einer Familie | |
Вокладка першага выданьня | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Томас Ман |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Год напісаньня: | 1896—1900 |
Публікацыя: | 1901 |
Выдавецтва: | S. Fischer Verlag[d] |
Close
За гэты раман Томас Ман быў удастоены Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў 1929 годзе.