Бэнэдыкт XV
Папа рымскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Папа Бэнэдыкт XV (па-лацінску: Benedictus XV, па-італьянску: Benedetto XV), сьвецкае імя Джакама Паолё Джаваньні Батыста дэля К’еза[lower-alpha 1] (ˈdʒaːkomo ˈpaːolo dʒoˈvanni batˈtista della ˈkjɛːza; 21 лістапада 1854 22 студзеня 1922) — Папа Каталіцкай царквы з 1914 да свайго скону. Ягонае папства прыйшлося на час I сусьветнай вайны і ейных наступстваў у Эўропе.
па-лацінску: Benedictus PP. XV | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Піюс X, Тэадора Вальфрэ ды Бонца[d] і П’етра Балестра[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-італьянску: Giacomo Paolo Giovanni Battista della Chiesa |
Нарадзіўся | 21 лістапада 1854(1854-11-21)[1][2][3][…] |
Памёр | 22 студзеня 1922(1922-01-22)[4][1][2][…] (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[5] |
Адукацыя | |
Заняткі | рыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі біскуп |
Дэвіз | In Te Domine Speravi, Non Confundar In Aeternum |
Подпіс | |
Герб | |
Абраны папам у параўнальна раньнім веку — 59 гадоў — з выбухам I сусьветнай вайны, якую ён назваў «самагубствам цывілізаванай Эўропы». Вайна і ейныя наступствы сталі асноўным клопатам Бэнэдыкта XV. Ён адразу дэкляраваў нэўтралітэт Сьвятога Стальца і з гэтай пэрспэктывы намагаўся дасягнуць замірэньня ў 1916 і 1917 роках, але абодва бакі не падтрымалі ягоныя намаганьні. Тады Бэнэдыкт XV заняўся гуманітарнымі пытаньнямі: наведваньне ваеннапалонных, абменам параненых і пастаўкі ежу галодным. Па вайне ён палепшыў стасункі з Францыяй, якая ў 1921 року аднавіла дыпляматычныя зносіны з Ватыканам. Здолеў ён палепшыць і стасункі з Італіяй, дазволіўшы каталіцкім палітыкам на чале з донам Люіджы Стурца ўдзельнічаць у італьянскай палітыцы.
У 1917 року Бэнэдыкт XV апублікаваў Кодэкс кананічнага права, які рыхтаваў разам з Эўджэніё Пачэльлі (будучым Папам Піюсам XII) і П’етра Гаспары яшчэ з часоў Папы Піюса X. Па вайне заняўся аднаўленьнем каталіцкіх місіяў па ўсім сьвеце, за што быў празваны «Папам місіянэраў». Напрыканцы жыцьця пераймаўся ганеньнямі каталікоў у Савецкай Расеі і пасьлярэвалюцыйным голадам.
Памёр ад пнэўманіі, пахаваны ў гротах базылікі Сьвятога Пятра.