Біблія Густава Вазы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́блія Густава Вазы (па-швэдзку: Gustav Vasas bibel, часам Vasabibeln, поўная назва Biblia, Thet är: All then Helgha Scrifft, På Swensko) — першы поўны пераклад Бібліі на швэдзкую мову, які быў зроблены ў час кіраваньня караля Густава Вазы. Пераклад ажыцьцяўляўся ў два этапы: спачатку, у 1526 быў перакладзены Новы Запавет, а ў 1541 годзе была перакладзеная ўся Біблія.