Бітва пад Лоевам (1651)
бітва ў 1651 року ў часе казацкай вайны (1648—1654) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва пад Ло́евам, вядомая таксама, як Другая бітва пад Лоевам, адбылася 6 ліпеня 1651 году каля Лоева, каля 50 км ад Чарнігава, у часе паўстаньня Хмяльніцкага і, як першая, скончылася перамогай войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам.
Бітва пад Лоевам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паўстаньне Хмяльніцкага | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Рэч Паспалітая | Казакі | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Януш Радзівіл | Марцін Нябаба | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
4000 | 15 000 | ||||||||
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бітва пад Лоевам.
Празь некалькі тыдняў па бітве пад Берастэчкам Багдану Хмяльніцкаму атрымалася сабраць расьсеяных казакоў і з падтрымкай татараў ізноў сур’ёзна пагражаць Рэчы Паспалітай. У гэты час польскае паспалітае рушэньне, як і сам кароль Ян Казімер, адмовілася ад далейшага змаганьня і разьехалася па хатах. У глыб Украіны рушылі каронныя аддзелы гетманаў каронных (Патоцкага і Каліноўскага). 3 верасьня яны занялі Любар.
На сустрэчу з аддзеламі кароннымі рушыў і Януш Радзівіл, маючы пад камандаю 11 харугваў літоўскай кавалерыі (у тым ліку 2 татарскія харугвы Сянкевіча і Мурзы), агулам 4000 жаўнераў. 6 ліпеня ён сустрэў і разьбіў казацкія аддзелы палкоўніка Марціна Нябабы (15 000 пяхоты), якія накіроўваліся пад Гомель.
Пасьля гэтай перамогі Радзівіл вызваліў з аблогі трохтысячны аддзел у Крычаве і 4 жніўня разам з сваім войскам вызваліў Кіеў.