Біягеаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біягеаграфія — навука на стыку біялёгіі і геаграфіі; вывучае заканамернасьці пашырэньня і разьмеркаваньня жывёл, расьлін і мікраарганізмаў, іх згуртаваньняў (біяцэнозаў) па зямным шары, пра характар фаўны і флёры пэўных геаграфічных адзінак і прычыны іх зьмяненьня.
Асноўныя разьдзелы біягеаграфіі:
- зоагеаграфія (геаграфія жывёл);
- фітагеаграфія (геаграфія расьлінаў);
- геаграфія мікраарганізмаў;
- геаграфія біяцэнозаў.