![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Vendemiaire.jpg/640px-Vendemiaire.jpg&w=640&q=50)
Вандэм’ер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вандэм’е́р (па-француску: vendémiaire, паводле лац. vindemia — збор вінаграду) — 1-ы месяц (22/23 верасьня — 21/22 кастрычніка) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Vendemiaire.jpg/640px-Vendemiaire.jpg)
Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.