Варшаўская канфэдэрацыя
рашэньне сойму 1573 року пра свабоду веравызнаньня ў Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Варшаўская канфэдэрацыя, Варшаўская канфэрэнцыя — акт стварэньня канфэдэрацыі 28 студзеня 1573 году на першым канвакацыйным сойме ў Варшаве. Канфэдэрацыя тычылася забесьпячэньня свабоды вызнаньня і вызначыла асновы рэлігійнай памяркоўнасьці шляхты і вольных людзей у Польскім каралеўстве і Вялікім Княстве Літоўскім. Лічыцца пачаткам узаконенай рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Варшаўская канфэдэрацыя (неадназначнасьць).