аэрапорт Вены From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны аэрапорт «Вена-Швэхат» (па-нямецку: Flughafen Wien-Schwechat) — міжнародны аэрапорт Вены, сталіцы Аўстрыі, разьмешчаны ў горадзе Швэхат, за 18 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Аўстрыі і за 57 км на захад ад Браціславы. Гэта найбуйнейшы аэрапорт краіны, які служыць базай для такіх авіякампаніяў, як то «Аўстрыйскія авіялініі» і Eurowings Europe. Акрамя таго, аэрапорт ёсьць важным хабам для такіх танных авіяперавозчыкаў, як то easyJet Europe, Lauda, Level і Wizz Air. Напрамкі палётаў з аэрапорту пакрываюць густой сеткай эўрапейскіх напрамкі. Таксама зь «Вены-Швэхат» ажыцьцяўляюцца далёкія рэйсы ў Азію, Паўночную Амэрыку і Афрыку. У 2018 годзе ў аэрапорце было абслужана 27 млн пасажыраў, што на 10,8% больш у параўнаньні з 2017 годам[1].
Міжнародны аэрапорт «Вена-Швэхат» | |
IATA: VIE – ICAO: LOWW | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | грамадзянскі |
Абслугоўвае | Вена, Аўстрыя і Браціслава, Славаччына |
Месцазнаходжаньне | Вена, Аўстрыя |
Адкрыты | 1959 |
Вузел для | «Аўстрыйскія авіялініі» |
Пабудаваны | 1959 |
Вышыня н. у. м. | 183 м |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.