Вугорцы ў Сэрбіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугорцы ў Сэрбіі (па-сэрбску: Мађари у Србији, Mađari u Srbiji, па-вугорску: Szerbiai magyarok) зьяўляюцца адною з прызнаных нацыянальных меншасьцяў краіны. На тэрыторыі Сэрбіі без уліку Косава вугорцы зьяўляюцца другою паводле колькасьці этнічнай групай (пасьля этнічнай большасьці — сэрбаў). Паводле зьвестак перапісу насельніцтва Сэрбіі 2011 году, колькасьць вугорцаў, што жывуць у краіне, складае 253899 чалавек[1], большасьць зь якіх (251136) жыве ў шматнацыянальнай аўтаноміі — Ваяводзіне. Вугорцы складаюць каля 13% жыхароў гэтага рэгіёну, насяляюць пераважна ягоную паўночную частку. Вугорская мова мае ў Ваяводзіне афіцыйны статус (на роўні з сэрбскаю і чатырма іншымі мовамі меншасьцяў). Паводле рэлігійнае прыналежнасьці абсалютная большасьць вугорцаў Сэрбіі — рыма-каталікі, значна меншую частку складаюць кальвіністы ды іншыя пратэстанты.
Вугорцы ў Сэрбіі | |
Нацыянальны касьцюм і танец вугорцаў Ваяводзіны | |
Саманазва | Szerbiai magyarok |
---|---|
Колькасьць | 253 899 (2011) |
Рэгіёны пражываньня | Ваяводзіна, Бялград |
Мовы | вугорская, сэрбская |
Рэлігіі | каталіцтва, кальвінізм |
Блізкія этнасы | фіна-вугорскія народы |