Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Чарнобыльская катастрофа
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тыдзень Чарнобыльскай катастрофы» — частка праекту «Тэматычны тыдзень», створаная для стварэньня новых і паляпшэньня ўжо існых артыкулаў па чарнобыльскай і калячарнобыльскай тэматыцы: гісторыя, іншыя вядомыя катастрофы, АЭС, ліквідатары, прынцыпы дзеяньня атамных рэактараў і да т. п.
Вядома, у першую чаргу варта зьвярнуць увагу на беларускую тэматыку: праўны статус ліквідатараў чарнобыльскай аварыі ў Беларусі; зона адчужэньня і адселеныя населеныя пункты; адзначэньне ўгодкаў чарнобыльскай аварыі. Але гэта толькі пажаданьне, таму сьмела займайцеся той тэматыкай, якая вам найболей падабаецца.
Тэрміны: 17—30 красавіка.
Арыентыр: мяркуецца, што іншыя разьдзелы Вікіпэдыі ўтрымліваюць значную колькасьць зьвестак па гісторыі, тэорыі і практыкі атамнай энэргетыкі. Таму пры дадаваньні артыкула ў спасылку на стварэньне карысна таксама прыводзіць спасылку на найбольш поўны артыкул на іншай мове. А пры стварэньні артыкула правяраць наяўнасьць яго адпаведнікаў у іншых Вікіпэдыях і дадаваць інтэрвікі-спасылкі на іх у свой артыкул.