Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Беларускі спорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Месяц беларускага спорту» — частка праекту «Тэматычны тыдзень», прысьвечаная найперш чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 року, які адбудзецца ў траўні ў Менску. Таму найбольш увагі будзе нададзена хакею, прычым ня толькі беларускаму, а і ўсім гасьцям чэмпіянату. Таксама плянуецца выправіць дысбалянс між асьвятленьнем футбольнай і каратэ-тэматыкі і асьвятленьнем астатніх відаў спорту, якія ў Беларусі мо й не такія папулярныя, аднак апошнім часам паказваюць больш аптымістычныя вынікі (падрабязьней пра гэта — у сэкцыі прапановаў на стварэньне).
Тэрміны: 30 красавіка—25 траўня 2014
Арыенцір: У траўні 2014 у Менску ладзіцца хакейны чэмпіянат сьвету. У іншых моўных разьдзелах Вікіпэдыі (напрыклад, ангельскім ці расейскім) ёсьць падрабязныя зьвесткі пра арэны, склады камандаў і трэнэрскія штабы ўсіх зборных-удзельніцаў. У залежнасьці ад часу і тэрмінаў правядзеньня тэматычнага тыдню беларуская Вікіпэдыя зможа альбо выдаваць усю неабходную інфармацыю, якой будуць цікавіцца аматары хакею, альбо стаць крыніцаю актуальнае інфармацыі пра хаду чэмпіянату.