Віленскае гета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскае гета — адно з габрэйскіх гета, утвораных нацыстамі на тэрыторыі Летувы ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. За два гады існаваньня, яго насельніцтва, якое складала каля 40 тысяч чалавек, было амаль цалкам зьнішчана. Толькі некалькім сотням вязьняў гета атрымалася выратавацца, бегшы ў лясы і далучыўшыся да савецкіх партызанаў ці схаваўшыся ў спачуваючых мясцовых жыхароў.