Віленскі край
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскі край, Віленшчына — усходняя і паўднёва-ўсходняя частка сучаснае Летувы зь Вільняю, а таксама прылеглыя да яе раёны Беларусі, якія з 1920 да 1939 року належылі Польшчы і адрозьнівалася асаблівасьцямі нацыянальнага складу насельніцтва, культуры, палітычнай арыентацыяй. Тэрыторыя Віленшчыны дэ-юрэ ўваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай ССР (верасень — кастрычнік 1939).