VPN
From Wikipedia, the free encyclopedia
VPN (па-ангельску: virtual private network «Віртуальная прыватная сетка») — агульная назва тэхналёгіі, якая забясьпечвае адно ці некалькі сеткавых злучэньняў (лягічная сетка), паверх іншай сеткі (напрыклад Інтэрнэт). Нягледзячы на тое, што камунікацыі ажыцьцяўляюцца па сетках зь меншым ці невядомым узроўнем даверу (напрыклад па публічных сетках), узровень даверу да пабудаванай лягічнай сеткі не залежыць ад узроўню даверу да базавых сетак дзякуючы выкарыстаньню сродкаў крыптаграфіі (шыфраваньня, ідэнтыфікацыі, інфраструктуры адкрытых ключоў, сродкаў для абароны ад паўтораў і зьмяненьняў, што перадаюцца па лягічнай сетцы паведамленьняў).
У залежнасьці ад ужывальных пратаколаў і прызначэньня VPN можа забясьпечваць злучэньні трох відаў: вузел-вузел, вузел-сетка і сетка-сетка.