Вітраж
упрыгожваньне з кавалкаў каляровага шкла / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітраж (па-француску: vitre — аконнае шкло, ад лац. vitrum[1] — шкло) — твор дэкаратыўнага мастацтва выяўленчага або арнамэнтальнага характару з каляровага шкла, разьлічаны на скразное асьвятленьне і прызначанае для запаўненьня праёму, часьцей за ўсё аконнага, у якім-небудзь архітэктурным збудаваньні.
З даўніх часоў вітраж выкарыстоўваўся ў храмах.