From Wikipedia, the free encyclopedia
Аэрапорт Віцебск (Усходні) — аэрапорт, разьмешчаны ў 10 кілямэтрах ад гораду Віцебск.
Разьвіцьцё авіяцыі ў Віцебску пачалося ў 1932 годзе, калі тут быў пабудаваны аэрадром са штучным пакрыцьцём. У канцы 1940-х — пачатку 1950-x гадоў аэрадром з ваеннага ператварыўся ў грамадзянскі аэрапорт і заняў значнае месца ў разьвіцьці грамадзянскай авіяцыі Беларусі. З-за хуткага разьвіцьця горада Віцебска і росту жыльлёвага будаўніцтва, было прынятае рашэньне вынесьці аэрапорт за межы горада. З 1978 году пачаў функцыянаваць «Аэрапорт Віцебск», які знаходзіцца ў 10 км ад горада.
Аэрапорт мае адну ўзьлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2606 мэтраў і шырынёй 42 мэтры, здольную прымаць самалёты Ту-154, Іл-76 і клясай ніжэй.
У 1996 годзе аэрапорту «Віцебск» нададзены статус міжнароднага.
У цяперашні час Аэрапорт «Віцебск» зьяўляецца філіялам Дзяржаўнага Прадпрыемства «Белаэранавігацыя» і ажыцьцяўляе авіяцыйную і няпрофільную дзейнасьць па наступных напрамках:
Аэрапорт мае прапускную здольнасьць да 150 пасажыраў у гадзіну, заля VIP і ўсе неабходныя структуры для пасажыраў, багажу і грузаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.