Галарктыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гала́рктыка, альбо галаркты́чная во́бласьць (ад па-старажытнагрэцку: ὅλος — увесь, цэлы і ἄρκτος — поўнач) — біягеаграфічны рэгіён, які вылучаецца ў флярыстычным і фаўністычным раянаваньнях. Ахоплівае большую частку Паўночнага паўшар’я і зьяўляецца найбуйнейшым з усіх біягеаграфічных рэгіёнаў. Паўднёвая мяжа Галарктыкі праходзіць па поўначы Мэксыкі, уключае выспы Каба-Вэрдэ, праходзіць далей па паўночным боку Сахары, Арабійскаму паўвостраву, Гімалаям, поўдні Кітая, уключае Тайвань і Японію.