Галілео Галілей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіле́о Галіле́й (15 лютага 1564 — 8 студзеня 1642) — італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф, імя якога шчыльна зьвязанае з навуковай рэвалюцыяй. Сярод ягоных дасягненьняў выдзяляюць сыстэматычнае вывучэньне паскоранага руху, паляпшэньне тэлескопу, шэраг астранамічных назіраньняў. Адным зь першых выкарыстаў тэлескоп для назіраньня за нябеснымі аб’ектамі, назіраў чатыры найвялікшыя спадарожнікі Юпітэра (Іо, Каліста, Ганімэд ды Эўропу, якія цяпер завуцца галілеевымі ў ягоны гонар. Шырока падтрымліваў вучэньне Капэрніка. Заснаваныя на экспэрымэнце працы Галілея распачалі адыход ад абстрактнага падыходу Арыстотэля. Галілея клічуць «бацькам сучаснай астраноміі», гэтаксама як і «бацькам сучаснай фізыкі», і «бацькам сучаснай навукі» ўвогуле. Ягоная фармулёўка паняцьця інэрцыі, закону вольнага падзеньня целаў і парабалічныя траекторыі распачалі фундамэнтальную зьмену ў вывучэньні руху[9].
Галілео Галілей | |
па-італьянску: Galileo Galilei | |
Партрэт Галілео Галілея пэндзлю Атавіё Леоні (1624 год) | |
Дата нараджэньня | 15 лютага 1564[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 студзеня 1642(1642-01-08)[4][5][6][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, філёзаф, матэматык, фізык, вынаходнік, астроляг, унівэрсальны чалавек, прафэсар унівэрсытэту, навуковец, інжынэр, філёзаф |
Навуковая сфэра | фізыка, матэматыка, астраномія і філязофія |
Месца працы | |
Вядомы як | пачынальнік экспэрымэнтальнай фізыкі |
Навуковы кіраўнік | Астыліё Рыччы[d][7] |
Вучні | Niccolò Arrighetti[d] і Giuseppe Biancani[d][8] |
Бацька | Вінченцо Галілей[d][4] |
Маці | Джулія Аманаці[d] |
Дзеці | Vincenzo Gamba[d] і Maria Celeste[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Рух раўнамерна паскораных целаў, які вывучаўся Галілеем у межах кінэматыкі, цяпер уваходзіць у праграму сярэдняй школы.