уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Гасто́н Эсэк’е́ль Рамі́рэс Пэрэ́йра (па-гішпанску: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нарадзіўся 2 сьнежня 1990 году, Фрай-Бэнтас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Пэньяроль» і зборнай Уругваю.
Гастон Рамірэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 сьнежня 1990[1][2] (33 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пэньяроль | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 2010—2012 2012—2016 2014—2015 2016 2016—2017 2017—2021 2021—2022 2022—2023 2023 2024— |
Пэньяроль Балёньня Саўтгэмптан → Гал Сіці (арэнда) → Мідлзбра (арэнда) Мідлзбра Сампдорыя Монца Віртус Энтэльля Сан-Лярэнса Пэньяроль |
23 (6) 58 (12) 48 (6) 22 (1) 18 (7) 24 (2) 115 (14) 6 (1) 25 (2) 8 (0) 18 (1) |
Зборныя | ||
2010—2018 | Уругвай | 43 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пачаў кар’еру Гастон у клюбе «Пэньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 году. У сэзоне 2009—2010 гадоў забіў за клюб 6 мячоў, чым дапамог «Пэньяролю» стаць чэмпіёнам Уругваю. У жніўні 2010 году перашоў у табар італьянскай «Балёньні» за 2,5 млн эўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасьня 2010 году матчам супраць «Катаніі», які скончыўся зь лікам 1:1.
31 жніўня 2012 году далучыўся да складу ангельскага клюбу «Саўтгэмптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Транфсэр гульца каштаваў ангельцам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасьня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсэналу», дзе ягоны новы клюб трываў буйную паразу зь лікам 1:6. Гастон зьявіўся на пляцоўцы ў другой палове матчу замест Стывэна Дэвіса. 23 студзеня 2014 году гулец атрымаў пашкоджаньне з-за чаго прапусьціў некалькі тыдняў.
1 верасьня 2014 году, падчас апошняга дню адчыненага трансфэрнага вакна, Рамірэс быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гал Сіці»[3].
8 кастрычніка 2010 году Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругваю таварыскім матчам супраць зборнай Інданэзіі. Футбаліст адгуляў увесь матч.
«Пэньяроль»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.