![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Hanukkah_%25D7%2597%25D7%2592_%25D7%2597%25D7%25A0%25D7%2595%25D7%259B%25D7%2594.jpg/640px-Hanukkah_%25D7%2597%25D7%2592_%25D7%2597%25D7%25A0%25D7%2595%25D7%259B%25D7%2594.jpg&w=640&q=50)
Га-Нука
жыдоўскае сьвята / From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́-нука, Ха-нука (па-габрэйску: חֲנֻכָּה — асьвячэньне, абнаўленьне; па-арамэйску: חנכתא; па-старажытнагрэцку: τὰ ἐνκαίνια) — жыдоўскае сьвята, якое пачынаецца 25 кісьлева і працягваецца, у залежнасьці ад працягласьці месяца, восем дзён да 2 або 3 тэвета.
Хуткія факты Значэньне, Дата ...
Юдэйская традыцыя | |
![]() | |
Значэньне | Перамога над грэкамі; асьвячэньне ахвярніка і храма; цуд са збаночкам алея; замена прапушчанага сьвята Сукот |
---|---|
Дата | 25 кісьлева — 2 або 3 тэвета |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Chanukah_Grossman.jpg/640px-Chanukah_Grossman.jpg)
Сьвята было ўсталяванае ў II стагодзьдзі да н. э. у напамін пра ачышчэньне Храма[1], асьвячэньне ахвярніка[2] і аднаўленьне храмавай службы Макабэямі, якое пасьледавала за разгромам і выгнаньнем з Храмавай гары грэка-сырыйскіх войскаў і іхніх жыдоўскіх хаўрусьнікаў у 165 року да н. э.
За тры гады да таго, у той самы дзень 25-га кісьлева, Антыёх IV Япіфан апаганіў сьвятыню Ізраіля.