Генэрал-маёр
вайсковае званьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэра́л-маёр — вайсковае званьне найвышэйшага афіцэрскага складу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генэралам і генэрал-лейтэнантам. Генэрал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага складу).
Першапачаткова, генэрал-маёр (major-general) зваўся генэрал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фэльдфэбелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры.
Такім чынам, генэрал-сяржант-маёр быў памочнікам генэрала (галоўнакамандуючага). Рэшткі такой сыстэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званьне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званьне ж генэрал-лейтэнанту першапачаткова пазначала намесьніка генэрала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намесьнікам капітана (камандзіра батальёну); пазьней гэта званьне трансфармавалася ў лейтэнанта.
У ВМФ (ВМС) званьню генэрал-маёр адпавядае званьне контр-адмірал.