Гімны Сусьветных дзён моладзі
песьня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімн Сусьве́тнага дню мо́ладзі — адзін з сымбаляў Сусьветных дзён моладзі нароўні з Крыжам(pt) і абразам Дзевы Марыі(pt). Для кожнага Дню моладзі ствараецца ўласны гімн моваю краіны-гаспадыні альбо некалькімі мовамі (так, напрыклад, гімн Сусьветнага дню моладзі ў Нямеччыне быў выкананы нямецкай, а прысьпеў — лацінай). У Канадзе, дзе СДМ адбыўся ў 2002 року, гімн быў запісаны ў двух вэрсіях — ангельскай і францускай мовамі. Гімн СДМ-1995 на Філіпінах быў напісаны па-ангельску з-за нераспаўсюджанасьці філіпінскай мовы па-за межамі краіны.
Гімн для кожнага СДМ рыхтуецца загадзя, каб іншыя госьці фэсту мелі час перакласьці і запісаць песьню сваёй уласнай моваю.