Гімн Вялікабрытаніі
гімн Вялікабрытаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Божа, беражы Караля!» — патрыятычная песьня, нацыянальны гімн Вялікабрытаніі, якая выкарыстоўваецца для важных дзяржаўных падзеяў у Вялікабрытаніі. Таксама каралеўскі гімн Канады, Аўстраліі, Новай Зэляндыі і іншых краін Каралеўстваў Садружнасьці. Гімн Брытанскай каралеўскай сям’і. Каралеўскі (не нацыянальны) гімн Нарвэгіі (выконваецца ў перакладзе на нарвэскую).
God Save the King | |
Божа, беражы Караля! | |
Аўтар словаў | Генры Керы |
---|---|
Кампазытар | Генры Керы |
Краіна | Вялікабрытанія |
Зацьверджаны | 1745—цяперашні час |
God Save the King у Вікісховішчы |
- Гэта артыкул аб гімне Вялікабрытаніі. Аб песьні Sex Pistols гл. God Save the Queen (песьня Sex Pistols).
Хоць найболей вядомая фэмінізаваная вэрсія гэтага гімну, аднак, у пэрыяды кіраваньня ў Вялікабрытаніі караля, слова «Каралева» замяняецца на «Кароль».
Не існуе адзінай афіцыйнай вэрсіі гімну, ён ні разу не пацьвярджаўся афіцыйна каралеўскай пракламацыяй або актам брытанскага парлямэнту, гэта значыць фармальна існуе толькі традыцыя (гімн «дэ-факта»).
Часьцей за ўсё выконваюцца першыя дзьве строфы, радзей тры. Існуюць варыянты зь вялікай колькасьцю радкоў.