Гімн Румыніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Deşteaptă-te, române! («Абудзіся, румын!») — гімн Румыніі з 1989 году і гімн Малдовы ў 1991—1994 гадах.
| ||||||||
|
Вершы нацыянальнага гімну Румыніі прыналежаць Андрэю Мурэшану (1816—1863), паэту рамантычнага кірунку, журналісту, перакладніку, праўдзіваму трыбуну эпохі Рэвалюцыі 1848 году. Музыка была напісаная Антонам Панам (1796—1854), паэтам і этнографам, чалавекам вялікай культуры, сьпеваком і аўтарам падручнікаў музыкі.
Верш «Рэха» («Un răsunet») А. Мурэшану, апублікаванае падчас рэвалюцыі 1848 году, было пакладзена на музыку ў некалькі дзён. Упершыню было выканана 29 чэрвеня 1848 году ў Рымніку-Вылча.
Дзяржаўны гімн Румыніі складаецца з некалькіх строф, чатыры зь іх павінны выконвацца ва ўрачыстых выпадках (вылучаныя тоўстым шрыфтам).
Акрамя гэтага гімну, у румынаў была «Hora Unirii», напісаная паэтам Васіле Аляксандры (1821—1890), якую выконвалі ў часы Аб'яднаньня Княстваў (1859), ва ўсіх выпадках, калі румыны імкнуліся да яднаньня і гармоніі.