Гісторыя Салігорску
From Wikipedia, the free encyclopedia
Салігорск — адно з найбольш маладых местаў Беларусі. Ягонае будаваньне пачалося ў 1958 року ў зьвязку з прамысловай распрацоўкай Старобінскага радовішча калійнай солі. Першапачатковую назву — Новастаробінск — у 1959 року зьмянілі на Салігорск разам з наданьнем статусу мястэчка. У 1963 року атрымаў статус места, з 1965 року — цэнтар раёну. У наш час тут працуе вытворчае аб’яднаньне ААТ «Беларуськалій», адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных мінэральных угнаеньняў.