Гісторыя ірляндзкай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя ірля́ндзкае мовы — храналёгія эвалюцыянаваньня гаворак пракельцкае мовы і пазьнейшых дыялектаў кельцкага паходжаньня на востраве Ірляндыя ўключна да цяперашняга часу, якая пачалася з прыбыцьця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірляндыю. Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных меркаваньняў, існуюць вэрсіі ад 2000 год да н.э. і да апошніх стагодзьдзяў да н.э.
Ірляндзкая мова належыць да гайдэльскае групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, як і іншыя гайдэльскія, яна супрацьпастаўленая астатнім жывым кельцкім мовам (а таксама некаторым вымерлым) больш архаічным лёсам пракельцкага *kʷ: у той час у валійскай, корнскай і брэтонскай, а таксама, напрыклад, у гальскай, гэты гук перайшоў у p або b, у гайдэльскіх ён захаваўся як k. Вялікую ролю, зрэшты, як і ў іншых гайдэльскіх, адыгрываюць зьмены зычных і галосных, якія маюць граматычную ролю.