Даўляды
былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўляды́[1] — былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці. Даўляды ўваходзілі ў склад Вербавіцкага сельсавету. 4 траўня 1986 году, у сувязі з радыяцыйным забруджаньнем пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, да якой менш за 15 км, жыхароў вёскі (183 сям’і) вывезьлі ў пасёлак Ператрутаўскі Варатын (Савіцкі сельсавет, Каленкавіцкі раён)[2]. Зь ліпеня 1988 году знаходзіцца ў складзе Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка. Месьціцца за 52 км на паўднёвы ўсход ад Нароўлі, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі Каленкавічы — Оўруч і за 160 км ад Гомеля. На ўсходзе абалона ракі Прыпяць. Аўтадарога зьвязвае вёску з Хвойнікамі[3].
Quick Facts
Даўляды | |
трансьліт. Daŭliady | |
Дата заснаваньня: | перад 1552 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Нараўлянскі |
Сельсавет: | Вербавіцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2355 |
СААТА: | 3238804076 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°31′22″ пн. ш. 29°52′6″ у. д. |
± Даўляды Даўляды |
Close