![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/John_Hicks_1972.jpg/640px-John_Hicks_1972.jpg&w=640&q=50)
Джон Гікс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Джон Рычард Гікс (па-ангельску: Sir John Richard Hicks; 8 красавіка 1904, Ўорык — 20 траўня 1989, Блоклі) — ангельскі эканаміст.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/John_Hicks_1972.jpg/320px-John_Hicks_1972.jpg)
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1972) «за наватарскі ўклад у агульную тэорыю раўнавагі і тэорыю дабрабыту».
Вучыўся ў Оксфардзе; атрымаў ступень магістра мастацтваў (М. А.) і выкладаў там жа, а таксама ў Лёнданскай школе эканомікі і ў Манчэстэрскім унівэрсытэце. Яго жонка лэдзі Урсула К. Вэб, дачка вядомых фабіянцаў Сыднэя і Беатрысы Вэб, зьяўлялася аўтарам шэрагу вядомых працаў, у тым ліку «Грамадзкія фінансы ў нацыянальным даходзе» (Public Finance in National Income, 1939) — у суаўтарстве з мужам.