Джэймз Прэскат Джоўль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймз Прэ́скат Джоўль (па-ангельску: James Prescott Joule; 24 сьнежня 1818, Сэлфорд, Ланкашыр, Ангельшчына — 11 кастрычніка 1889, Сэйл, Чэшыр, Ангельшчына) — ангельскі фізык, броварнік. Джоўль вывучаў прыроду цяпла й выявіў ейную сувязь з мэханічнай працай. Гэта прывяло да тэорыі захаваньня энэргіі, што ў сваю чаргу прывяло да распрацоўцы першага закона тэрмадынамікі. У гонар Джоўля была названа адзінка вымярэньня энэргіі — джоўль. Ён працаваў разам з Ўільямам Томсанам (лордам Кельвіным) над абсалютнай шкалой тэмпэратуры, рабіў назіраньні над магнітастрыкцыяй, вынайшаў сувязь паміж токам, які працякае праз праваднік з вызначаным супорам і вылучаным пры гэтым цяплом, якую пазьней назвалі законам Джоўля.
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Джэймз Прэскат Джоўль | |
James Prescott Joule | |
Дата нараджэньня | 24 сьнежня 1818(1818-12-24)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 кастрычніка 1889(1889-10-11)[1][2][3][…] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | хімік[d] і фізыка |
Вядомы як | ягоным імем названая адзінка энэргіі, адкрывальнік закону Джоўля—Ленца |
Бацька | Бэнджамін Джоўль[d][5] |
Маці | Эліс Прэскат[d][5] |
Узнагароды | |
Close