Джэноа Генуя
італьянскі футбольны клюб з Генуі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Джэноа» (па-італьянску: Genoa) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі й аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны й крыкетны клюбы былі заснаваны ў 1893 годзе ангельцамі як брытанскі спартовы клюб за мяжой, гульцамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя ангельскай кароны да 10 красавіка 1897 году, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзянаў[2]. Футбольная сэкцыя клюбу быў створана ў 1897 годзе Джэймзам Рычардсанам Спэнсьлі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клюбам у сваім родзе ў Італіі[3].
Джэноа | ||||||
Поўная назва | па-італьянску: Genoa Cricket and Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 7 верасьня 1893 | |||||
Горад | Генуя, Італія | |||||
Стадыён |
Люіджы Фэрарыс Умяшчальнасьць: 36 536 | |||||
Прэзыдэнт | Альбэрта Дзангрыльлё[d][1] | |||||
Кіраўнік | 777 Partners[d][1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | |||||
· 2022—2023 | Сэрыя Б, 2 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы genoacfc.it (італ.) (анг.) |
Падчас сваёй доўгай гісторыі «Джэноа» перамагала ў спаборніцтве Сэрыі А дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ў сэзоне 1923—1924 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» зьяўляецца чацьвёртым найбольш пасьпяховым італьянскім клюбам[4].
Клюб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 чалавек[5]. Гэтая пляцоўка зьяўляецца хатняй для клюбу з 1911 году. З 1946 году стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футольнага клюбу з гораду «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасьляваеннай гісторыі праводзіць паміж Сэрыяй А і Сэрыяй Б.