![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Gminy_z_j%25C4%2599zykiem_pomocniczym.png/640px-Gminy_z_j%25C4%2599zykiem_pomocniczym.png&w=640&q=50)
Дзьвюхмоўная гміна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзьвюхмоўныя гміны ў Польшчы — гміны, у якіх законам аб нацыянальных і этнічных меншасьцях і аб рэгіянальнай мове ад 6 студзеня 2005 року[1] органы самакіраваньня могуць усталёўваць мову меншасьці дапаможнай мовай для кантактаў з органамі гміны. У дзьвюхмоўных гмінах асобы, якія належаць да нацыянальнай, этнічнай меншасьці або карыстаюцца рэгіянальнай мовай, складаюць ня меней за 20% насельнікаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Gminy_z_j%C4%99zykiem_pomocniczym.png/640px-Gminy_z_j%C4%99zykiem_pomocniczym.png)
Згодна з вынікамі агульнага перапісу 2002 року толькі чатыры меншасьці складаюць ня меней за 20% жыхароў[2]:
- Беларусы ў 12 гмінах Падляскага ваяводзтва[3]: места Бельск-Падляскі, вясковая гміна Бельск-Падляскі, места Гайнаўка, вясковая гміна Гайнаўка, Гарадок, Дубічы Царкоўныя, Кляшчэлі, Нараў, Нараўка, Орля, Чаромха, Чыжы.
- Кашубы ў 10 гмінах Паморскага ваяводзтва[4]: Лінія, Пархова, Продкава, вясковая гміна Пуцк, Самоніна, Сераковіцы, Стэнжыца, Суленчына, Хмельна, Шэмуд.
- Летувісы ў 1 гміне Падляскага ваяводзтва[3]: Пуньск.
- Немцы ў 27 гмінах Апольскага ваяводзтва[5]: Алесна, Бяла, Бярава, Вальцы, Глагувэк, Дабрадзень, Добжэнь Велькі, Емяльніца, Зэмбавіцы, Ізьбіцка, Каланоўскія, Кампрахціцы, Лубняны, Лясавіцы Вялікія, Лясьніца, Мураў, Паўлавічкі, Польска Цэракеў, Прушкаў, Радлаў, Рэнская Весь, Стралецкі, Тарнаў Апольскі, Турава, Уязд, Хранставіцы, Цісэк; і ў 1 гміне Сылескага ваяводзтва: Кшанавіцы.